Распачата бясплатная вакцынацыя ад грыпу


У сувязі з набліжэннем эпідэмічнага ўздыму захваральнасці на грып і вострыя рэспіраторныя захворванні ў паліклінічных аддзяленнях Пастаўскай ЦРБ распачата бясплатная вакцынацыя ад грыпу вакцынай “Флюваксін”.

Бясплатнай вакцынацыі падлягаюць дзеці, інваліды, асобы ва ўзросце старэй за 65 гадоў і грамадзяне пен­сійнага ўзросту, якія пакутуюць ад хранічных захворванняў. Асобам працаздольнага ўзросту, работнікам прад­прыемстваў раёна прышчэпкі будуць зроблены ў кастрычніку—лістападзе за кошт сродкаў прадпрыемстваў.

“Флюваксін” фарміруе спецыфічную ўстойлівасць да вірусаў грыпу ў 95 працэнтаў прышчэпленых. Імунітэт выпрацоўваецца праз 10-15 дзён пасля вакцынацыі і захоў­ваецца фактычна год.

Супрацьпаказаннямі да вакцынацыі з’яўляюцца непераноснасць курынага бялку, цяжкія алергічныя рэакцыі на ўвядзенне вакцыны ў анамнезе, захворванні, якія суправаджаюцца павышэннем тэмпературы цела. На фоне няцяжкіх вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, вострых кішэчных захворванняў вакцынацыю праводзяць пасля нармалізацыі тэмпературы цела. Рашэнне аб вакцынацыі цяжарных прымаецца ўрачом індывідуальна.

Вакцынацыя робіцца пасля агляду, які правядзе ваш участковы ўрач.

М. ПЕТУХ, загадчык аддзялення ўрачоў  агульнай практыкі УАЗ “Пастаўская ЦРБ”.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.