Да сустрэчы ў Навасёлках

Духовность Культура


“Андрэйкі” — свята, якое католікі ладзяць з нагоды літургічнага ўспаміну Святога Апостала Андрэя. Яно адбываецца перад пачаткам Адвэнту — перыядам перадкаляднага суцішэння, непасрэднай духоўнай падрыхтоўкі сваіх сэрцаў да свята Божага Нараджэння.

Менавіта набліжэнне Адвэнту стала тым рухавіком, які ператварыў дзень Святога Андрэя ў вясёлае і забаўляльнае свята. Да яго і прымеркавана маладзёжная сустрэча, на якую запрашаю ў суботу, 29 лістапада, у парафіяльную капліцу ў Навасёлках. Пачатак у 18 гадзін.

У праграме: канферэнцыя, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, святая Імша. Затым пачастунак, размовы і канцэрт хрысціянскага гурта «Laudans» з Мінска. Назва ў перакладзе з лацінскай на беларускую мову азначае “Той, хто славіць”. У нашу парафію ён прыязджае не першы раз. Яго выступленні падабаюцца гледачам. Удзельнікі гурта выконваюць рок, блюз. «Laudans» запісаў тры дыскі: “Трэба спяшацца любіць”, “Слаўце Пана неба” і “Завысока Заблізка”. Гурт вядзе актыўнае фестывальнае жыццё, выступае не толькі ў Мінску, але і ў невялікіх парафіях. Добрая музыка, шчырыя сябры — што можа быць лепш для адпачынку? Таму да сустрэчы ў Навасёлках!

Ксёндз Мікалай ЛІПСКІ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.