Дзецям — ад Дзеда Мароза

Общество

Новы год і Каляды не за гарамі. Атрымаць напярэдадні свят пісьмо або падарунак ад Дзеда Мароза марыць кожнае дзіця. Па добрай традыцыі ажыццявіць дзіцячыя мары дапамагае РУП “Белпошта”. З 1 лістапада прадпрыемства прымае заказы на навагоднюю паслугу “Віншаванне Дзеда Мароза”.

Сёлета “Белпошта” прапануе некалькі варыянтаў віншаванняў: пісьмо Дзеда Мароза — маляўнічае пасланне ад казачнага персанажа з добрымі пажаданнямі ў арыгінальным канверце, падарунак Дзеда Мароза — ён уключае пісьмо і развіваючую дзіцячую кніжку. Таксама да падарунка можна дадаткова заказаць адну з цацак — сімвал 2015 года, якім па ўсходнім календары з’яўляецца Драўляная авечка: рукзачок, мяккую цацку або пенальчык. У залежнасці ад выбранага варыянта віншаванне абыдзецца ў суму ад 25 да 175 тысяч рублёў па тэрыторыі Беларусі і ад 45 да 225 тысяч пры адпраўцы за мяжу.

Аформіць і аплаціць заказ можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі рэспублікі або ў паштальёна. Таксама можна самастойна заказаць “Віншаванне Дзеда Мароза” на сайце прадпрыемства. На бланку заказа дастаткова ўказаць прозвішча, імя і імя па бацьку, адрас і кантакты адправіцеля і атрымальніка. Заказы на паслугу па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прымаюцца да 22 снежня, у краіны СНД і далёкага замежжа — да 1 снежня.

Алена ШАПАВАЛАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.