Груздаўскія наваселлі

Местная власть Сельское хозяйство

Гаспадары і госці падчас наведвання новай фермы

Два гады назад кіраўніцтва АБПРассвет Пастаўскіпрыняло рашэнне аб будаўніцтве ў груздаўскім сельскагаспадарчым філіяле жывёлагадоўчага памяшкання аблегчанага тыпуЗа сродкі інвестыцыйнага крэдытуа гэта 400 мільёнаў рублёўкупілі металічныя канструкцыі і тэнт. Усе работы, за выключэннем мантажу тэнта, былі выкананы ўласнымі сіламі. Агульны кошт будоўлі склаў 1 мільярд рублёў. На першым этапе тут размясцілі 160 цялушак перадзлучнога ўзросту. Умовы для ўтрымання жывёлы выдатныя.

На мінулым тыдні адбылося адкрыццё новага жывёлагадоўчага памяшкання. У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, генеральны дырэктар аб’яднання “Полацксельбуд” А. М. Сямёнаў, дырэктар АБП “Рассвет Пастаўскі” А. І. Малец.

Наваселле прымеркавалі да прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі. (Дарэчы, “Рассвет Пастаўскі” — адзіная ў вобласці будаўнічая арганізацыя, якая мае сельскагаспадарчае падраздзяленне.) Свята ладзілася ў мясцовым сельскім клубе. Сустрэлі яго груздаўцы з добрымі паказчыкамі. Нягледзячы на тое, што ў параўнанні з іншымі гаспадаркамі ў аддзяленні найменш  зямлі і жывёлы,  тут за дзесяць месяцаў атрымана валавой прадукцыі на 10 мільярдаў 255 мільёнаў рублёў, што складае 104% да адпаведнага перыяду мінулага года. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі філіяла маюць і самую нізкую ў раёне кадастравую ацэнку — 21. Тым не менш па ўра­джайнасці зерневых “рассветаўцы” апярэджваюць большасць сельгас­арганізацый. Сёлета яна склала 30 цэнтнераў з гектара, або 142,3 кілаграма на бала-гектар. Усяго намалочана 1800 тон збожжа. Такой колькасці хапіла для таго, каб выканаць дзяржзаказ, засыпаць насенны фонд, забяспечыць жывёлу фуражом. Апраўданым з эканамічнага пункту гледжання з’яўляецца тое, што галоўны аграном М. Б. Гваздзеўская прафесійна і рэзультатыўна займаецца вырошчваннем насення шматгадовых траў, зернебабовых. Сёлета атрыманы тры ўкосы люцэрны, больш нарыхтавана кармоў.

Нядрэнныя вынікі і ў жывёлагадоўлі. За дзесяць месяцаў вырошчванне буйной рагатай жывёлы павялічылася амаль на 15%, а рэалізацыя малака — на 10%. Сёлета, як адзначыў дырэктар аграбуд­прадпрыемства А. І. Малец, упершыню на перапрацоўчы завод бу­дзе рэалізавана больш за 850 тон малочнай прадукцыі. Галоўныя рэзервы — павышэнне сярэднясутачнага прыбаўлення жывёлы ў вазе, рост надояў, продаж малака сортам “экстра”. Ад гэтага напрамую залежыць заработная плата.

Старшыня райвыканкама В. С. Гутараў,  генеральны дырэктар “Полацксельбуда” А. М. Сямёнаў, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу С. М. Герасіменка, дырэктар аграбудпрадпрыемства А. І. Малец уручылі вялікай групе спецыялістаў, механізатараў і жывёлаводаў Ганаровыя граматы і Падзякі. Узнагароды атрымалі М. Б. Гваздзеўская, Л. У. Чарэнка, А. В. Януковіч, У. Ц. Радчанка, В. А. Хмельнік,  А. В. Бароўка, П. А. Жолуд, А. І. Варанец, А. М. Гінько, С. А. Гудкова, Л. С. Гваздзеўскі, У. У. Краско, А. Т. Ермалаеў, А. А. Падгайскі, Т. Т. Лешчык, Т. А. Мажнікава.

Высокай выпрацоўкі на выкананні розных сельскагаспадарчых работ дабіваюцца механізатары Леанід Гваздзеўскі, Уладзімір Краско, Андрэй Ермалаеў і Алег Падгайскі.

Усіх прысутных віталі песнямі і жартамі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Вітанне”.

Гаворачы пра планы на будучае, А. І. Малец адзначыў: “Бліжэйшая наша задача — завяршыць работы ў арачніку і вакол яго. Тады зможам цалкам запоўніць памяшканне, наладзіць тэхналагічны працэс вырошчвання жывёлы. А галоўная мэта — будаўніцтва робатызаванай фермы ў Груздаве. Гэта вельмі складана і адказна, але іншага выйсця няма — час патрабуе новых падыходаў”.

У  той жа дзень Альфрэд Іосіфавіч  Малец і Аляксандр Міхайлавіч Сямёнаў пабывалі ў груздаўскіх навасёлаў —  Анастасіі Пляшко і Мікалая Дзямко. Нядаўна маладая сям’я, у якой трое дзяцей, атрымала новы дом. Госці ўручылі навасёлам невялікія падарункі і пажадалі, каб у доме на доўгія-доўгія гады пасяліліся радасць і шчасце.

Аддзелачныя работы вядуцца яшчэ ў адным жылым доме ў Груздаве. Жадаючыя пасяліцца ў ім і працаваць з поўнай аддачай таксама ёсць. А гэта пацвярджае, што кадравая праблема ў гаспадарцы паступова вырашаецца.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.