На Дошку гонару «Полацксельбуда»


70-гадовы юбілей адзначыла адна са старэйшых будаўнічых арганізацый краіны — аб’яднанне “Полацксельбуд”.  У ліку 15 структурных падраздзяленняў у яго склад уваходзіць і АБП “Рассвет Пастаўскі”. Нашы будаўнікі, як адзначалася на ўрачыстым сходзе з нагоды знамянальнай даты, уносяць важкі ўклад у агульныя набыткі калектыву. Яны маюць шматлікія ўзнагароды, у тым ліку за значны ўклад у развіццё будаўнічай галіны рэспублікі і забеспячэнне высокай якасці выконваемых работ. Дырэктар  прадпрыемства А. І. Малец прызнаваўся лепшым кіраўніком года сярод арганізацый будаўнічай галіны Беларусі. У сувязі з 70-гадовым юбілеем галаўнога прадпрыемства ён узнагароджаны Ганаровай граматай “Полацксельбуда”. Фота­здымкі брыгадзіра аддзелачнікаў А. І. Букатай і галоўнага агранома сельгасфіліяла М. Б. Гваздзеўскай заносяцца на Дошку гонару аб’яднання.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.