На другім этапе маніторынгу

Местная власть

У рамках правядзення міжведамаснай рабочай групай другога этапа маніторынгу стану работы выканаўчых і распарадчых органаў з насельніцтвам у Віцебскай вобласці 26 лістапада ў ААТ “Навасёлкі-Лучай” правёў выязны прыём грамадзян член міжведамаснай рабочай групы — начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Андрэй Валер’евіч Башметаў (на здымку — у цэнтры).

На прыёме прысутнічалі галоўны спецыяліст аддзела экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Ж. М. Іваноўская, старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, яго намеснік Ю. М. Кісялёў, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва П. Л. Курто, дырэктар ААТ “Навасёлкі-Лучай” Ю. Ф. Шымчык.

На прыём звярнуліся тры чалавекі. Іх пытанні датычылі работы паштовай сувязі, прыватызацыі жылля, платы ўтылізацыйнага збору за купленую аўтамашыну.

Фота Фаіны КАСАТКІНАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.