На Пастаўшчыне — яшчэ адна аграсядзіба


Яна з’явілася на турыстычнай карце раёна ў Ярэўскім сельсавеце, у вёсцы Вялікая Олься, дзякуючы Аляксандру Юр’евічу Жуку. Літаральна на днях райвыканкам прызнаў яго праект стварэння аграсядзібы “Волься” перспектыўным і прыняў рашэнне аб аказанні садзейнічання ў развіцці. У сувязі з гэтым разлікова-касаваму цэнтру №17 г. Паставы філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” рэкамендавана разгледзець пытанне аб прадастаўленні крэдыту новаму суб’екту аграэкатурызму.

Усяго на сённяшні дзень у Пастаўскім раёне дзейнічаюць 36 аграсядзіб. 8 з іх адкрыліся сёлета, у тым ліку 5 — з фінансавай падтрымкай “Бел­аг­рапрамбанка”, які пракрэдытаваў іх на суму больш чым 1 мільярд рублёў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.