На Пастаўскім льнозаводзе адбыўся пажар



19 лістапада каля 12 гадзін на тэрыторыі Пастаўскага льнозавода ўзнік пажар. Загарэлася кароткае льновалакно на складзе гатовай прадукцыі. У тушэнне ўключыліся 8 пажарных машын з Пастаў, Варапаева, Мядзела, Нарачы і 24 выратавальнікі. Ім дапамагалі работнікі льнозавода, была задзейнічана тэхніка прадпрыемства. Праз дзве гадзіны пажар лакалізавалі, а неўзабаве і ліквідавалі. Пашкоджана 30 тон валакна, удалося ўратаваць 10 тон гэтай прадукцыі і 36 тон ільнасемя. Папярэдне прычынай узгарання называецца парушэнне правілаў бяспекі падчас правядзення работ па зразанні ўязных варот. Пацярпелых няма.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.