Пастаўскія “Вытварашкі” — першыя

Культура

4 лістапада ў Сянно пад назвай “Лялечны свет” адбылося трэцяе абласное свята-конкурс аматарскіх лялечных аб’яднанняў, у якім удзельнічалі 23 калектывы з усіх рэгіёнаў Прыдзвінскага краю. У іх ліку народны лялечны тэатр “Вытварашкі” Пастаўскага РДК.

Яго кіраўнік Алена Слядзеўская разам з артыстамі Інай Гарачкінай, Таццянай Кухальскай і Алесяй Глазко паказалі спектакль “Лялькі анлайн” па матывах п’есы М. Суконіна “Бука”. У намінацыі “Лялечны спектакль” журы прысудзіла пастаўчанам першае месца, адзначыла дыпломам і каштоўным падарункам. А. Сля­дзеўская і “Вытварашкі” ўдастоены таксама дыпломаў за “Лепшую рэжысёрскую работу” і “За лепшы акцёрскі ансамбль”.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.