Выяўлена нямала парушэнняў

Правовое поле

Ідзе пераклічка ў Камайскай СШ

З 11 па 13 лістапада прадстаўнікамі аддзела нагляду і прафілактыкі Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ажыццяўлялася праверка Пастаўскага раёна на прадмет выканання правілаў пажарнай бяспекі. У яе рамках сумесна з работ­нікамі РАНС праведзены комплекс прафілактычных мерапрыемстваў у Варапаеўскім, Лынтупскім і Камайскім сельсаветах.

Мэтай выездаў у раён было папярэ­джанне пажараў і гібелі людзей на іх, правядзенне растлумачальнай работы сярод насельніцтва па фарміраванні культуры бяспечнай жыццядзейнасці, а таксама праверка ўзаемадзеяння ўсіх суб’ектаў прафілактыкі. У сувязі з гэтым да ўдзелу ў мерапрыемствах былі запрошаны прадстаўнікі раённых аддзелаў унутраных спраў і адукацыі, спорту і турызму, цэнтральнай райбальніцы, тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоў­вання насельніцтва, УП ЖКГ, “Паставырайгазу” і энерганагляду. Кожны прадставіў свой спіс домаўладанняў, якія хацеў бы праверыць. На іх падставе былі складзены планы работы, у адпаведнасці з якімі некалькі мабільных груп адначасова праводзілі адпрацоўку ўсіх населеных пунктаў сельсавета.

Усяго за час выездаў на месцы былі абследаваны 174 домаўладанні грамадзян, праінструктавана 311 чалавек, адпрацаваны планы эвакуацыі ў сярэдніх школах гарадскіх пасёлкаў Варапаева, Лынтупы і аграгарадка Камаі, праведзена 6 сельскіх сходаў. Асаблівая ўвага ўдзялялася домаўладанням адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, інвалідаў, шматдзетных сем’яў і сем’яў, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей, грамадзянам асацыяльнага ладу жыцця. Па месцы жыхарства наведаны таксама вучні малодшых класаў школ і выхаванцы дзіцячых садкоў, якія адсутнічалі на занятках у дзень праверкі. Гэта было зроблена з мэтай выяўлення і выкаранення выпадкаў знаходжання дзяцей дома без нагляду дарослых, а значыць, знаходжання ў небяспецы. Гутаркі з грамадзянамі праводзіліся не толькі пры наведванні домаўладанняў, але і ў магазінах, падчас работы аўталавак.

Паколькі зараз ідзе ацяпляльны сезон, самымі правяраемымі аб’ектамі ў дамах былі печы і дымаходы. Сярод выяўленых парушэнняў найбольш распаўсюджаныя — эксплуатацыя пячнога ацяплення з адкрытымі дзверцамі топкі, захоўванне дроў каля печаў, завешванне апошніх фіранкамі, адсутнасць перадтопачных лістоў, у асобных гаспадароў не былі абкладзены цэглай дымаходы на паддашках. Нямала парушэнняў і ў карыстанні электраэнергіяй. У дамах некаторых вяскоўцаў выяўлены некалібраваныя плаўкія ўстаўкі ў электрычных пробках, ці так званыя жучкі. Ёсць і такія, хто замест засцерагальніка ўстаўляе ў пробку адвёртку ці нават нож. Таксама частым парушэннем з’яўляецца перагрузка сеткі, калі адначасова ўключаюцца ў разетку некалькі электрычных прыбораў, што можа прывесці да загарання. Па гэтай жа прычыне небяспечна пакідаць на ноч пастаўленыя на зарадку мабільныя тэлефоны.

Па выніках абследавання жылога сектара зараз рыхтуюцца 27 пісем блізкім родным адзінока пражываючых грама­дзян, у чыіх домаўладаннях выяўлены парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама інфармацыя ў РАУС пра грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі. Складзена 12 адміністрацыйных пратаколаў.

А. МУХЛЯ, інспектар групы

прапаганды і навучання РАНС.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.