За здабытага дзіка — дзве базавыя велічыні

Правовое поле

Як паведамілі ў Пастаўскай раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, паляванне на дзіка ў паляўнічых угоддзях раёна, як і ўсёй краіны, цяпер магчыма ў прысутнасці кіраўніка палявання (егера) без платы за пуцёўку і разавы дазвол. Абмежаванняў па колькасці здабытых жывёлін няма. За кожную, незалежна ад полу і ўзросту, карыстальнік паляўнічых угоддзяў выплачвае паляўнічаму, які здабудзе дзіка, дзве базавыя велічыні. Рашэнне прынята з мэтай максімальнага зніжэння колькасці дзікоў на тэрыторыі Беларусі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.