Брава, пастаўчаначкі!

Личности

З Гран-пры і заахвочвальным дыпломам вярнуліся з VI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах і выканаўцаў народнай песні “Смаленскі брыльянт” вучаніцы Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза Лізавета Глазава і Валерыя Патрушава.

Гэты конкурс, арганізаваны Смаленскім абласным аддзяленнем Усерасійскага музычнага таварыства, праходзіў 22 лістапада і сабраў каля 300 удзельні­каў з Расіі і Беларусі ў розных намінацыях. У тым ліку 36 — у інструментальным жанры, у якім выступалі нашы таленавітыя цымбалісткі. На музычнае спаборніцтва яны ездзілі разам са сваім педагогам Галінай Эдуардаўнай Барысюк і канцэртмайстрам Карынай Браніславаўнай Мейшутовіч і не падвялі іх. Калі Ліза Глазава (яна стала ўладальніцай Гран-пры) ужо мае немалы вопыт удзелу і перамог у разнастайных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, дык для Леры Патрушавай усё толькі пачынаецца. Тым не менш здольнасці юнай пастаўчанкі да музыкі былі заўважаны і высока ацэнены журы, якое ўзнагародзіла яе заахвочвальным дыпломам.

Бліскуча выступілі на конкурсе і яшчэ дзве, цяпер ужо былыя, выхаванкі Г. Э. Барысюк — Аляксандра Палкіна і Марыя Міхайлава. Зараз дзяўчынкі вучацца ў музычным каледжы імя А. Салярцінскага ў Віцебску, які і прадстаўлялі. Аляксандра заняла першае месца, Марыя — трэцяе. Акрамя таго, дуэт А. Палкінай і М. Міхайлавай удастоены дыплома першай ступені ў намінацыі “Ансамблі”.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.