І добра спяваюць


У абласным аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод калектываў органаў унутраных спраў прыдзвінскага краю, які праходзіў у Віцебску, прымалі ўдзел і прадстаўнікі Пастаўскага РАУС — памочнік дзяжурнага прапаршчык Іван Дзядзюля і старшы інспектар групы інфармацыйнага забеспячэння старшы лейтэнант міліцыі Вераніка Савельева. Дуэт у іх складзе ў чарговы раз пацвердзіў, што нашы праваахоўнікі ўмеюць не толькі дабівацца высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці, але і добра спяваць. Летась пастаўчане былі прызнаны пераможцамі агляду-конкурсу ў сваёй намінацыі, а сёлета занялі ў ім другое месца.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.