Трапіць за мяжу будзе прасцей

Общество

У сувязі са святкаваннем Раства Хрыстова 24, 25, 26 снежня і 6, 7 студзеня з 9.00 да 16.00 будзе дадаткова адкрыты пункт спрошчанага пропуску “Кямелішкі” Астравецкага раёна. Таксама дадаткова бу­дзе працаваць пункт спрошчанага пропуску “Лынтупы” — 23, 24, 25, 26, 31 снежня  і 1, 6, 7 студзеня 2015 года з 7.00 да 19.00.

У згаданых пунктах будзе ажыццяўляцца пропуск грамадзян, якія пастаянна пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 (01592) 3-58-83 (кругласутачна), 8 (01592) 3-00-80 (у рабочы час).

А. КОЛАБАЎ, памочнік начальніка Смаргонскай

пагранічнай групы па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.