Тры дыпломы і Гран-пры


Грамадскім конкурсам “Лепшая прадукцыя-2014” названы прадукты-пераможцы, якія выпускаюцца на прадпрыемствах краіны. Па традыцыі іх ацэньвалі вядучыя спецыялісты розных міністэрстваў і ведамстваў і прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, якія вызначалі якасць прадукцыі і займаюцца яе рэкламай.

— На конкурс была прадстаўлена і прадукцыя ААТ “Пастаўскі малочны завод”, — адзначыла намеснік дырэктара прадпрыемства па вытворчасці Валянціна Мікалаеўна Лапко, якая прысутнічала на цырымоніі ўшаноўвання. — Тры віды яе былі адзначаны дыпломамі. Гэта сыр плаўлены з какао 30-працэнтнай тлустасці, смятана з лактулозай (23%) і паўцвёрды сыр “Пармезан гранд” (45%). Акрамя таго, прадпрыемству ўручаны хрустальны Гран-пры за актыўны ўдзел і стабільную якасць.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.