З клопатам пра дзяцей

Образование

 

12 снежня ў Беларусі стартавала штогадовая дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая прадоўжыцца да 11 студзеня. Да ўдзелу ў ёй па традыцыі падключыліся і ўсе ўстановы адукацыі Пастаўшчыны, прафсаюзныя арганізацыі і камітэты. Як заўсёды, у рамках акцыі адбудуцца навагоднія ранішнікі і дабрачынныя ёлкі з удзелам кіраўніцтва раёна і адказных работнікаў райвыканкама.

Так, 23 снежня чацвёра юных пастаўчан адправяцца на галоўную ёлку краіны ў Палац Рэспублікі ў Мінску. Па словах начальніка ад­дзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырына, шчасліўчыкі — дзеці са шмат­дзетных і малазабяспечаных сем’яў, якія добра вучацца і актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці. Адначасова з Прэзідэнцкай ёлкай у Віцебску будзе арганізавана губернатарская з удзелам старшыні аблвыканкама А. М. Косінца. На яе паедзе наша дэлегацыя ў складзе 30 чалавек. У асноўным гэта вучні 6—8 класаў з Пастаў.

Навагоднія ёлкі, у тым ліку дабрачынныя, пройдуць і ва ўсіх школах раёна, сацыяльна-педагагічным цэнтры, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, раённым цэнтры дзяцей і моладзі. У РЦДМ іх будзе некалькі: з гурткоўцамі і дзецьмі, якія перамаглі ва ўсемагчымых конкурсах і аглядах, з дзецьмі з абмежаваным псіхафізічным развіццём, з малазабяспечаных і шматдзетных ­сем’яў. На правядзенне свят і падарункі для названай катэгорыі дзяцей, а таксама для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з раённага бюджэту выдзелена 27 мільёнаў рублёў.

Шмат разнастайных мерапрыемстваў для старшакласнікаў рыхтуе аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Акрамя таго, школьнікі пабываюць на прадстаўленні ў сядзібе “Ліпнікі”, для іх будуць арганізаваны паездкі ў сталіцу на розныя спартыўныя і забаўляльныя мерапрыемствы. Таксама ў рамках акцыі “Нашы дзеці” падчас зімовых канікулаў у школах раёна будуць працаваць аздараўленчыя лагеры дзённага знаходжання.

Шэраг мерапрыемстваў пройдзе і ў дзіцячых садах.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.