З рук у рукі


Не за гарамі Каляды і Новы год. Спрадвеку гэтыя святы асацыіруюцца з упрыгожанай ёлкай і падарункамі. Атрымаць іх прыемна не толькі дзецям, але і дарослым. Ды не ва ўсіх ёсць магчымасць купіць у падарунак нешта новае. Затое, напэўна, у кожнай сям’і знойдуцца адзенне ці абутак, якія хоць і былі ва ўжытку, але маюць добры выгляд і ўжо не патрэбныя гаспадарам.

Дык чаму б не перадаць іх іншым? Менавіта з такой мэтай салон “Міласэрнасць” тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзіць у гэтым месяцы дабрачынную акцыю “З рук у рукі”. Яна накіравана на падтрымку малазабяспечаных, мнагадзетных сем’яў, дзяцей-сірот і тых, хто знаходзіцца ў дзіцячым прытулку.

Не заставайцеся раўнадушнымі і ведайце, што кожная падораная вамі рэч прынясе некаму радасць. А калі ўзніклі якія пытанні, пазваніце ў ТЦСАН на нумар 4-33-33 або 5-13-95.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.