Занялі другое месца

Спорт

 

На абласной спартакіядзе па валейболе сярод выхаванцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ 2000-2001 гадоў нараджэння, якая традыцыйна праходзіць восенню ў Віцебску, каманда Пастаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы заняла другое месца. У спаборніцтвах удзель­нічалі 6 каманд. У складзе нашай гулялі Андрэй Казлоўскі, Аляксандр Каспер, Максім Іваноў, Ігар Скур’ят, Антон Клянцэвіч, Пётр Марцінкевіч, Дзяніс Януш, Герман Вайцякян, Ілья Шырневіч, Ягор Артамонаў, Даніла Анкіп (на фота) і Ігнат Шылько. Трэнер — Генадзь Генадзьевіч Савосін.

Гульні праходзілі па крузе з трох партый. Чатыры сустрэчы з пяці для пастаўскіх валейбалістаў завяршыліся перамогай. Яны абыгралі віцебскую, аршанскую і глыбоцкую спартыўныя школы з лікам 3:0, верхнядзвінскую — 3:1, але ў вырашальнай гульні саступілі шумілінскім валейбалістам з лікам 1:3.

Арганізатарам спартакіяды выступала абласное ўпраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму. Усе пераможцы спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі і медалямі. Шумілінскія валейбалісты, якія занялі першае месца, заваявалі права прадстаўляць вобласць на першынстве рэспублікі.

Тэкст і фота

Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.