Заслужаная ўзнагарода

Местная власть

Як мы паведамлялі ў адным з папярэдніх нумароў “Пастаўскага краю”, Указам Прэзідэнта краіны начальнік раённага вузла электрасувязі І. В. Тамашэвіч узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”. На днях Іосіф Вікенцьевіч быў запрошаны на ўрачыстую цырымонію ў Палац Рэспублікі і атрымаў з рук Прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча медаль. Гэта стала для яго самай памятнай падзеяй адыходзячага года.

Дзелячыся ўражаннямі, І. В. Тамашэвіч падкрэсліў, што высокая ўзнагарода — гэта заслуга ўсяго калектыву і што ён вельмі ганарыцца працай у “Белтэлекаме”, бо гэта сучасная, са шматгадовай гісторыяй  кампанія з’яўляецца буйнейшым аператарам электрасувязі, займае  лідзіруючыя пазіцыі на тэлекамунікацыйным рынку Беларусі.

— Наш калектыў выконвае важнейшую сацыяльную місію: на аснове найноўшых тэхналогій забяспечвае жыхароў Пастаўшчыны сучаснымі паслугамі сувязі, — адзначыў І. В. Тамашэвіч. — Яны імкліва ўваходзяць ва ўсе сферы жыцця. Найбольш запатрабаваная паслуга доступу ў сетку інтэрнэт. На сённяшні дзень каля 7800 абанентаў гарадской і сельскай мясцовасці падключаны да byfly. Шырокапалосны доступ прыйшоў у кожны населены пункт, дзе пражывае больш за 300 чалавек. Пад гандлёвай маркай ZALA не губляе папулярнасці паслуга інтэрактыўнага тэлебачання. За параўнальна кароткі тэрмін свой выбар на яе карысць зрабілі каля 6500 абанентаў.

Новую старонку ў аказанні паслуг электрасувязі адкрыла тэхналогія хPON, дзякуючы якой кліенты маюць унікальную магчымасць пры высокай якасці, хуткасці і надзейнасці атрымліваць па адным кабелі тры паслугі: высокаскорасны доступ у сетку інтэрнэт ад byfly, інтэрактыўнае тэлебачанне ад ZALA і тэлефонную сувязь на базе платформы IMS. Сёлета такая тэхналогія прыйшла амаль да 700 абанентаў, якія пражываюць па вуліцы Юбілейнай. Работа ў гэтым і іншых кірунках будзе працягвацца ў гарадской і сельскай мясцовасцях у 2015-ым і наступных гадах.

Пра самога Іосіфа Вікенцьевіча трэба сказаць, што ён з’яўляецца дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, удастоены званняў “Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь”, “Чалавек года Віцебшчыны-2011”.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.