Аўтамабіль павінен быць бяспечным

Правовое поле

Інжынер па дзяржтэхаглядзе філіяла “АТП №17” М. Л. Дабравольскі і першы намеснік начальніка РАНС — начальнік інспекцыі нагляду і прафілактыкі В. А. Жук правяраюць тэхнічны стан вогнетушыцеля.

Штогод у Беларусі павялічваецца колькасць дзяржаўнага і прыватнага аўтатранспарту, а разам з тым расце колькасць узгаранняў аўтамабіляў. У Віцебскай вобласці на сярэдзіну снежня 2014 года адбылося больш за 70 такіх пажараў, або кожны 13-ты з усіх зарэгістраваных. Як паказвае практыка, асноўнай прычынай значнага пашкоджання або поўнага знішчэння транспартных сродкаў з’яўляецца адсутнасць ва ўладальнікаў аўтамабіляў першасных сродкаў пажаратушэння, навыкаў карыстання вогнетушыцелямі або іх няспраўнасць.

Каб папярэдзіць у далейшым пажары на транспарце, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне правесці ў перыяд з 19 па 23 снежня 2014 года ў краіне прафілактычную акцыю пад назвай “Бяспечны аўтамабіль”. Прайшла яна і ў нашым раёне. У рамках акцыі работнікі Пастаўскага РАНС разам з персаналам дыягнастычнай станцыі філіяла “АТП №17” пры правядзенні тэхнічнага агляду транспартных сродкаў асаблівую ўвагу звярталі на наяўнасць у вадзіцеляў вогнетушыцеляў і іх стан. Усяго такім чынам было праверана 18 аўтамабіляў, у 7 з якіх выяўлены парушэнні: у шасці выпадках вогнетушыцелі былі са скончаным тэрмінам прыгоднасці, у адным — на ім адсутнічала пломба. Незалежна ад наяўнасці або адсутнасці парушэнняў з усімі вадзіцелямі праведзена растлумачальная работа аб неабходнасці аснашчэння транспартных сродкаў адпаведнымі першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.