А з Дзедам Марозам — пагранічнікі

Общество

29 снежня ў аддзяленні сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў прайшоў навагодні ранішнік. Па традыцыі ў госці да тых, хто наведвае дадзеную сацыяльную ўстанову, прыйшлі работнікі цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама ваеннаслужачыя Пастаўскага раёна пагранічнай службы «Паставы» Смаргонскай пагранічнай групы.

Культработнікі, як і ў мінулыя гады, падрыхтавалі для наведвальнікаў аддзялення навагодняе дабрачыннае прадстаўленне з удзелам традыцыйных зімовых персанажаў — Дзеда Мароза, Снягуркі і Зімы, якім усяляк спрабавалі нашкодзіць антыгероі — Сырасць і Макрата. Аднак, як і прынята ў казках, дабро перамагло зло. Але перш чым Дзед Мароз быў вызвалены ад чараў і змог павіншаваць удзельнікаў ранішніка, усе вадзілі карагоды, спявалі песні, удзельнічалі ў розных конкурсах. Завяршылася навагодняя казка ўручэннем падарункаў.

— Усе, хто наведвае наша ад­дзяленне, ужо выйшлі з дзіцячага ўзросту, і для іх не выдзяляюцца навагоднія падарункі. Таму мы асабліва ўдзячныя культработнікам, якія штогод ладзяць для нас бясплатнае прадстаўленне, і ваеннаслужачым, якія забяспечваюць нашых інвалідаў падарункамі, — гаварыла загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў Вольга Гінько.

Дарэчы, у рамках акцыі «Нашы дзеці» ваеннаслужачыя аддзела аказалі спонсарскую дапамогу ў набыцці падарункаў не толькі аддзяленню сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў, але і сацыяльна-педагагічнаму цэнтру, цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама дзецям са шматдзетных і няпоўных сем’яў у Лынтупах, Ярэве, Палессі.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.