Бюджэт раёна ў іх руках


Распрацоўка праекта бюджэту раёна, размеркаванне фінансавых рэсурсаў, збалансаванне даходаў і расходаў, аптымізацыя і эканомія бюджэтных сродкаў, іх сацыяльная накіраванасць, цеснае супрацоўніцтва з падатковымі органамі, банкамі — вось асноўныя задачы, над якімі працуюць работнікі фінансавага аддзела райвыканкама. Узначальвае аддзел граматны спецыяліст, прафесіянал у фінансавай справе Людміла Мар’янаўна Шэцка. У калектыве працуюць людзі, якія душой хварэюць за ўзорнае выкананне сваіх абавязкаў. Сярод іх намеснік начальніка Сняжана Пятроўна Цыунель, загадчыцы сектараў бюджэтнага планавання і даходу бюджэту Галіна Мікалаеўна Лапушынская і Інга Вітальеўна Мілаўзорава (на здымку злева направа, Л. М. Шэцка — у цэнтры). Дзякуючы ім і іншым работнікам аддзела раёну ўдаецца паспяхова вырашаць пытанні фінансавага забеспячэння розных галін гаспадарчай і сацыяльнай дзейнасці.

 

Фота Іны СНЯЖКОВАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.