Добра адпачылі на канікулах

Образование

Падчас зімніх канікулаў ва ўсіх гарадскіх і пяці сельскіх школах раёна: Лынтупскай, Дунілавіцкай, Навасёлкаўскай, Варапаеўскай і Гуцкай СШ — працавалі (а некаторыя сёння-заўтра заканчваюць работу) 6-дзённыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры. Для іх арганізацыі абласное ўпраўленне па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні выдзеліла нашаму раёну 150 месцаў, на якія набралі ў асноўным вучняў пачатковых класаў, а таксама школьнікаў сярэдняга звяна з малазабяспечаных і нядобранадзейных сем’яў. Знаходжанне дзяцей у лагерах было бясплатным. Там яны не толькі ўдзельнічалі ў конкурсах, гульнях, спартыўных мерапрыемствах, рыхтавалі падарункі для хлопчыкаў і дзяўчынак з прыёмных і апякунскіх сем’яў, займаліся іншымі карыснымі справамі, але і добра харчаваліся. На гэта раённы бюджэт вы­дзеліў больш за 27 мільёнаў рублёў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.