Гармонія здароўя і прыгажосці


Першага снежня цэнтр прыгажосці і зда­роўя, які размяшчаецца на тэрыторыі ПВУП «Пастаўскі мэблевы цэнтр», папоўніўся яшчэ адным аб’ектам — да трэнажорнай залы, саўны, фітнесу дадаўся салон прыгажосці «Гармонія».

дэя стварэння салона прыгажосці ў яго гаспадыні Вольгі Яўгенаўны Бабічавай выспявала шмат гадоў і нарэшце здзейснілася. Тут усё прадумана такім чынам, каб чалавек адчуваў максімум задавальнення, камфорту, спакою. Перш за ўсё гэтаму спрыяе падзел салона на тры зоны: кабінеты для манікюру-педыкюру, SPA-працэдур, дэпіляцыі. Кожны кліент абслугоўваецца ў асобным кабінеце, усе зоны ізаляваны і абсталяваны санвузлом. Стварае ўтульнасць і ўдалы дызайн памяшкання, асабліва заспакаяльнае ўздзеянне аказвае фіялетавы колер, які пераважае ў афармленні кабінетаў.

Усё абсталяванне — а гэта сталы, кушэткі для SPA-працэдур і масажу, лямпы, крэслы, педыкюрнае крэсла і інш. — для салона «Гармонія» закуплена ў Мінску, у спецыялізаваным цэнтры аснашчэння салонаў прыгажосці. У сталічных школах «Virginia» і «Star Beauty» прайшлі курсы навучання і ўсе работнікі салона: адміністратар, два майстры па манікюры і педыкюры, два касметыкі.

У пералік паслуг, якія аказвае салон прыгажосці, уваходзяць SPA-працэдуры па доглядзе твару і цела (масаж, абгортванні, скрабаванне, таніраванне), парафінатэрапія, дэпіляцыя, педыкюр, манікюр. Шырока выкарыстоўваюцца спецыялізаваная касметыка  ізраільскай фірмы «Anna Lotan», польскай «Bielen­da», нямецкай «Janssen», вядомыя амерыканскія лакі «Cuccio» і «OPI Nail». Уся прадукцыя сертыфікавана. Да паслуг кліентаў (а імі, дарэчы, могуць быць як жанчыны, так і мужчыны — для іх закуплена спецыяльная лінія касметыкі) антыцэлюлітная, тлушчаспальвальная, увільгатняльная, антыўзроставая і іншыя праграмы. Працэдуры доўжацца ад паўтары да дзвюх гадзін.

Для наведвання салона не трэба браць з сабой нічога: кліенту выдаюцца аднаразовыя сурвэткі, тапкі, шапачкі і іншыя неабходныя рэчы. Прыём вядзецца па папярэднім запісе (тэл. 4-64-96). Яшчэ адзін плюс — зручны час работы: штодня з 9 раніцы да 9 вечара. Тым, хто хоча выглядаць прыгожа і дагледжана, выбраць зручны час будзе нескладана.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.