Год пачалі з плюса

Сельское хозяйство

За адзінаццаць дзён студзеня ў цэлым па раёне ў грамадскім сектары вытворчасці валавы надой малака склаў 1060,9 тоны, што на 4,2% больш, чым за такі час летась. Рэалізацыя ўзрасла на 109,1 тоны (13%)  і склала 948,5 тоны.

Прыбаўка ў асноўным дасягнута за кошт павышэння прадуктыўнасці дойнага статка. Сярэдні надой ад каровы з пачатку года склаў 80,3 кілаграма малака, што на 5 кілаграмаў больш, чым летась, а за 11 студзеня — 7,33 кілаграма.

Устойлівы рост прадукцыі назіраецца ў ААТ “Навасёлкі-Лучай”. Валавая вытворчасць малака ўзрасла на 25, а рэалізацыя — на 30%. 87% — а гэта 143 тоны малака — прададзена сортам “экстра”. Умацоўваюць мінулагоднія пазіцыі работнікі ферм філіяла “Нафтазаводмантаж-агра”. За ­адзінаццаць дзён студзеня тут больш за ўсіх павялічылі надоі ад каровы. Сярэдні склаў амаль 100 кілаграмаў малака. Па гэтым паказчыку гаспадарка ўпершыню выйшла на трэцяе месца ў раёне.

Арганізавана праходзіць зімова-стойлавае ўтрыманне дойнага статка ў ААТ “Кураполле-агра”, дзе створана трывалая кармавая база, растуць не толькі колькасныя, але і якасныя паказчыкі.

Як адзначыў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксей Філімонаў, на сённяшні дзень з 15 сельгас­прадпрыемстваў у параўнанні з леташнім валавы надой ніжэйшы ў 4 гаспадарках, а рэалізацыя — у 2. Не ўсюды выкарыстоў­ваюць   магчымасці для павышэння прадуктыўнасці кароў. Нізкія надоі ў СВК “Андроны” і ААТ “Блакітныя азёры-агра”  — менш за 2 кілаграмы малака, у райаграсэрвісе — 3,2, ААТ “Вярэнькі-агра” — 3,9 кілаграма. Шмат прадукцыі недабіраюць і ў іншых гаспадарках. Напрыклад, з пачатку года ў СП “Дунілавічы-агра” ад 960 кароў надаілі 53,5 тоны малака, а ў філіяле “Нафтазаводмантаж-агра” такую колькасць прадукцыі атрымалі ад 535 кароў. Такая вялікая розніца тлумачыцца тым, што ў апошняй гаспадарцы сутачныя надоі цяпер амаль у два разы вышэйшыя, чым у суседзяў.

Яшчэ каля чатырох месяцаў будзе працягвацца зімова-стойлавае ўтрыманне жывёлы. З пачаткам масавых ацёлаў, якія прыпадаюць на сакавік—красавік, будуць расці і надоі. Але і цяпер можна і трэба атрымліваць і прадаваць больш малака.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.