Казка на дом

Общество

Напярэдадні навагодніх свят тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пастаўскага раёна актыўна далучыўся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». У яе рамках супрацоўнікі цэнтра прынялі ўдзел у арганізацыі навагодніх ёлак, уручэнні падарункаў дзецям з сацыяльна-педагагічнага цэнтра, а таксама тым, хто пражывае ў кругласутачных аддзяленнях і наведвае аддзяленне сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў.

Акрамя таго, у канцы мінулага года тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вырашыў правесці і ўласную акцыю. Яна заключалася ў тым, што напярэдадні навагодніх і калядных свят Дзед Мароз і Снягурка наведваліся дамоў да дзяцей з чацвёртай ступенню страты здароўя і дарылі ім падарункі. Усяго ў раёне пражывае 18 такіх дзяцей. Для іх візіт казачных персанажаў — сапраўдны навагодні падарунак, паколькі па сваіх фізічных магчымасцях яны не могуць наведваць навагоднія мерапрыемствы.

Вераніка Філановіч.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.