Падарункі ад райвыканкама


У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у перыяд  з 12 снежня 2014 года па 11 студзеня 2015-га ў нашай краіне праводзіцца навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”.

У ходзе яе шэраг мерапрыемстваў з удзелам мясцовых органаў кіравання, грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых структур праведзены і на Пастаўшчыне. Толькі з раённага бюджэту на набыццё навагодніх падарункаў для малазабяспечаных, шматдзетных, апякунскіх і прыёмных сем’яў, дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы, на іншыя дабрачынныя справы было выдзелена каля 50 мільёнаў рублёў.

У дом Вольгі і Аляксандра Вавінскіх з Пастаў, якія выхоўваюць уласную дачку Варвару і прыёмных дзяцей Яўгенія, Дзмітрыя і Рамана, прыехалі старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў, яго намеснік Юрый Мікалаевіч Кісялёў, начальнік аддзела адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Яўгеньевіч Кашырын і ўручылі не толькі традыцыйныя салодкія падарункі, але і пральную машыну, два веласіпеды. Госці пажадалі вялікай сям’і Вавінскіх поспехаў у працы і вучобе, моцнага здароўя, радасці і шчасця на доўгія гады.

Завяршылася сустрэча сумесным чаяваннем.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.