Прынята каля 70 законапраектаў


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Морхат Мечыслаў Віктаравіч паведамляе аб рабоце пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Паважаныя выбаршчыкі! Завяршыла работу пятая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. За два гады сістэмнай і зладжанай работы ў Парламенце прынята больш за 200 запатрабаваных дзяржавай і грамадствам законаў, істотна пашыраны сувязі з замежнымі парламентамі і міжпарламенцкімі арганізацыямі.

Дастаткова выніковай была і пятая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Прынята каля 70 законапраектаў. Асноўны акцэнт пры гэтым зроблены на выкананне пастаўленых кіраўніком дзяржавы задач па ахове суверэнітэту і адстойванні нацыянальных інтарэсаў. Рызыка, звязаная з запаволеннем тэмпаў росту сусветнай эканомікі, нестабільнасцю рынкаў, падзеннем попыту на прамысловую прадукцыю, патрабуе прыняцця неадкладных мер. Толькі моцная, устойлівая эканоміка служыць надзейным гарантам высокіх стандартаў жыцця, захавання грамадскай згоды, а такім чынам — і незалежнасці. Ключавое значэнне ў гэтым стаўленні мае прыняцце пакета бюджэтных дакументаў на 2015 год. З улікам няпростых знешнеэканамічных умоў фінансавыя рэсурсы краіны сканцэнтраваны на вырашэнне задач захавання макраэканамічнай стабільнасці, развіцця рэальнага сектара, стымулявання экспарту. У мэтах узмацнення абароны ўразлівых катэгорый насельніцтва прадугледжаны такія формы дзяржаўнай падтрымкі сям’і, як фарміраванне «сямейнага капіталу», прадастаўленне льготнага крэдыту на будаўніцтва ці набыццё жылля сем’ям, якія выхоў­ваюць дваіх непаўналетніх дзяцей.

Бюджэт, а таксама змяненні, унесеныя ў Падатковы кодэкс, улічваюць інтарэсы айчынных вытворцаў, прадугледжваюць паступовы сыход ад практыкі перакрыжаванага субсідзіравання, ствараючы тым самым умовы для зніжэння сабекошту прадукцыі, павышэння яе канкурэнта­здольнасці. Гэта асабліва актуальна ў сувязі з уступленнем у сілу Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, які ратыфікаваны ў ходзе сесіі. Безумоўна, стварэнне агульнага рынку адкрывае дадатковыя магчымасці, і мы проста абавязаны імі ўмела распарадзіцца. У той жа час падстававыя мэты Саюза могуць быць дасягнуты толькі пры ўмове строгага захавання прынцыпаў раўнапраўя і ўліку нацыянальных інтарэсаў бакоў, адмовы ад усякага роду выключэнняў і абмежаванняў. Нам неабходна больш актыўна адстойваць свае інтарэсы, асвойваць новыя рынкі, працаваць над якасцю прадукцыі, прадпрымаць меры па ўмацаванні эканомікі, робячы яе менш уразлівай для знешняга ўздзеяння. Разгледжаны на сесіі і законапраекты эканамічнага блока. Гэта законы: «Аб рынку каштоўных папер», «Аб энергазберажэнні», папраўкі ў Закон «Аб гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў фізічных асоб». Самая пільная ўвага нададзена развіццю аграпрамысловага комплексу, удасканаленню сістэмы кантролю якасці і бяспекі сельскагаспадарчай прадукцыі. Па-новаму ўрэгуляваны пытанні ветэрынарнай дзейнасці. Зроблены першы крок у напрамку стварэння сістэмы ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, нагляду за сельскагаспадарчымі жывёламі і прадуктамі жывёльнага паходжання.

Важныя прававыя рашэнні прыняты ў сацыяльнай сферы. Магчымасць замены воінскай службы на альтэрнатыўную, далейшае развіццё фізкультуры і спорту, удасканаленне лекавага забеспячэння насельніцтва, донарства — гэта далёка няпоўны пералік значных для насельніцтва пытанняў, якія з асаблівай увагай былі разгледжаны дэпутацкім корпусам. Задача забеспячэння дзяржаўнага суверэнітэту ў сучасных умовах патрабавала разгляду важкага пакета дакументаў у сферы нацыянальнай бяспекі, законнасці і правапарадку. Сёння ў барацьбе за геапалітычнае панаванне ўсё актыўней выкарыстоўваецца практыка распальвання міжнацыянальнай і міжрэлігійнай варожасці, насаджэння экстрэмізму, развязвання інфармацыйных войнаў. Крызіс ва Украіне стаў сур’ёзным выклікам для ўсёй сусветнай супольнасці. Беларусь з самага пачатку прызывала ўсе бакі канфлікту адмовіцца ад насілля, шукаць шляхі вырашэння супярэчнасцей выключна мірнымі сродкамі і за сталом перамоў. Разам з тым, з гэтай сітуацыі наша дзяржава вынесла адпаведныя ўрокі. Прынятыя на сесіі заканадаўчыя рашэнні прызваны павысіць абараназдольнасць краіны, надзейнасць дзяржаўных межаў, наладзіць дзейныя механізмы абароны інфармацыі. Канцэптуальна новыя рашэнні прыняты ў сферы крымінальнага, адміністрацыйнага і працэсуальнага заканадаўства. Стануць больш жорсткімі меры па барацьбе з карупцыяй, экстрэмізмам, наркаманіяй, гандлем людзьмі. Працягваецца работа па ўдасканаленні механізмаў разгляду зваротаў грамадзян, недапушчэнні фармалізму і абыякавага стаўлення да праблем насельніцтва. Канструктыўна вялася праца і ў рамках інтэграцыйных структур на постсавецкай прасторы. У ходзе 47-ай сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі разгле­джаны шырокі круг пытанняў, галоўным з якіх стала прыняцце бюджэту Саюзнай дзяржавы, які прадугледжвае фінансаванне 36 сумесных праграм і мерапрыемстваў.

2015 год аб’яўлены кіраўніком дзяржавы Годам моладзі. I гэта невыпадкова: галоўны здабытак Беларусі — чалавечы патэнцыял. Краіне патрэбны энергічныя, ініцыятыўныя, прадпрымальныя людзі, для якіх любоў да Радзімы не пусты гук. Сёння ад кожнага патрабуецца быць гатовым узяць на сябе найвялікшую адказнасць за свой лёс, лёс сваёй сям’і, лёс сваёй краіны. 3’яднаць грамадства вакол гэтай ідэі, забяспечыць яго кансалідацыю — наш прамы абавязак.

Шчыра жадаю моцнага здароўя, аптымізму, здзяйснення задуманага вам і вашым блізкім, дабрабыту і росквіту нашаму агульнаму дому — роднай Беларусі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.