Школы чакаюць

Образование

Засталося два тыдні да традыцыйнай сустрэчы выпускнікоў. Сёлета яны пройдуць 7 лютага. Школы ўжо рыхтуюць урачыстыя мерапрыемствы. “Аднойчы, шмат гадоў назад” — пад такой назвай будзе праходзіць вечар у СШ № 1. Калектыў СШ № 2 падчас сустрэчы яшчэ раз дакажа сваім выпускнікам, што “Школа помніць, любіць, чакае”. Арганізатары вечара сустрэчы ў СШ № 3 працуюць над праграмай “Школа — мой дом”.

Чакаюць былых выпускнікоў і іншыя школы горада і раёна. Сустрэчы з аднакласнікамі, настаўнікамі вернуць іх у шчаслівыя гады. Яны даведаюцца пра тыя змены, якія адбыліся ў жыцці сяброў, пра поспехі, якіх удалося дасягнуць сённяшняму пакаленню выпускнікоў.

Пачатак сустрэч традыцыйна ў 18 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.