Служыць бездакорна

Личности

8 студзеня ў Цэнтральным Доме афіцэраў у Мінску міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Андрэй Раўкоў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды — медалі “За адзнаку ў воінскай службе” і “За бездакорную службу” — амаль 200 ваеннаслужачым. Сярод узнагароджаных і наш зямляк — намеснік начальніка па ўзбраенні 1-га радыётэхнічнага цэнтра 49-ай радыётэхнічнай брыгады ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны маёр Іван Якубовіч.

Медаль “За бездакорную службу” ІІІ ступені І. І. Якубовіч атрымаў заслужана. Як адзначыў намеснік камандзіра батальёна — начальнік 1-га радыётэхнічнага цэнтра падпалкоўнік Ю. А. Руднеў, Іван Іванавіч — граматны, добрасумленны афіцэр, спецыяліст першага класа, і ўжо пададзены дакументы на прысваенне яму кваліфікацыі майстра.

У в/ч 25888 І. І. Якубовіч служыць з 1999 года. Да гэтага была вучоба ў Калінінградскім ваенным авіяцыйна-тэх­нічным вучылішчы, пасля заканчэння якога маладога інжынера радыёлакацыйнага абсталявання верталётаў і самалётаў накіравалі ў Прыбайкалле (Іркуцкую вобласць, гарнізон “Белае”), у войскі далёкай авіяцыі. Праслужыў там 5 гадоў, а калі ў 1998-ым адбылася рэарганізацыя арміі, прыняў рашэнне вярнуцца на радзіму, у Паставы. Тут у званні старшага лейтэнанта быў прызваны на службу інжынерам радыёлакацыйнага аддзялення в/ч 65425 войскаў супрацьпаветранай абароны, якое неў­забаве ўзначаліў. А ў снежні 2008 года назначылі намеснікам камандзіра часці (пазней яна была ператворана ў 1-ы радыётэхнічны цэнтр) па ўзбраенні.

— У кола маіх абавязкаў уваходзяць забеспячэнне ­боегатоўнасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі, своечасовае яе аднаўленне, — расказваў І. І. Якубовіч. — Адказваю таксама за іншую аўтамабільную тэхніку, якая маецца ў цэнтры, і яе спраўнасць, навучанне асабовага складу, у прыватнасці маладога папаўнення, і бяспеку ваеннай службы.

Разам з Іванам Іванавічам аператарам комплексу сродкаў аўтаматызацыі ў радыётэхнічным цэнтры служыць па кантракце яго жонка Наталля. Усёй сям’ёй Якубовічы ахоўваюць паветраныя рубяжы нашай краіны, сочаць за тым, каб ніводны лятаючы аб’ект не парушыў Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь. Тое, што яна знаходзіцца пад надзейным замком, паказваюць розныя праверкі вышэйшага па рангу камандавання. Галоўнай з іх была Генеральная ваенная інспекцыя ў 2013 годзе, якую падраздзяленне з гонарам вытрымала.

Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.