Стаўка на маладых


Калектыў РКЦ №17 ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Паставы — Віцебскае абласное ўпраўленне, напэўна, самы малады ў раёне — прыблізна 70 працэнтаў яго работнікаў складаюць спецыялісты ва ўзросце да 35 гадоў. Яны ж знаходзяцца “каля руля” разлікова-касавага цэнтра. Так, Таццяна Аляксандраўна Гунько з’яўляецца начальнікам РКЦ №18, што па вуліцы Савецкай у Паставах, Ганна Аляксандраўна Смірнова — начальнікам аддзела актыўных банкаўскіх аперацый, Віталій Казі­міравіч Камянецкі ўзначальвае сектар кліенцкага менеджменту, Вольга Васільеўна Мінчанкова — намеснік начальніка РКЦ №17, а Таццяна Міхайлаўна Навумчык — начальнік аддзела рознічных паслуг банка (на здымку злева направа). Малады і начальнік разлікова-касавага цэнтра №17 Дзмітрый Мікалаевіч Собаль (крайні справа), які на цяперашняй пасадзе працуе з лістапада 2013-га.

— У свой час стаўку на моладзь зрабіла былы кіраўнік нашага цэнтра Даната Валянцінаўна Яловік, — расказваў Д. М. Собаль. — Яна брала на работу “зялёных” хлопцаў і дзяўчат, даючы ім магчымасць праявіць сябе і прасунуцца па кар’ернай лесвіцы. Пры ёй прыйшлі працаваць у сістэму “Белаграпрамбанка” я і мае цяперашнія намеснікі. І ўжо праз 5-7 гадоў мы занялі кіруючыя пасады па розных напрамках. А дапамаглі гэтаму працавітасць, адказнасць і любоў да сваёй справы.

Тэкст і фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.