У спісе культурнай спадчыны

Личности

Маляваныя дываны віцебскага Паазер’я ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Сярод іх работы майстроў Язэпа Драздовіча і Святланы Скавырка з Глыбокага, а таксама Вольгі Гукавай з пастаўскага Дома рамёстваў “Стары млын”.

Адпаведнае рашэнне прынята на пася­джэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Маляваныя дываны — від народнага жывапісу, традыцыі якога на захадзе Віцебшчыны склаліся ў 1920-ыя гады і развіваліся да 1960-ых. Маляванкі ў гэтым рэгіёне былі абавязковай дэталлю вясковых інтэр’ераў. Адраджаць іх пачалі ў 1980-ых. Занялася гэтым і майстар Дома рамёстваў “Стары млын” Вольга Гукава. Праца ацэнена і адзначана.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.