Узнагароды чыгуначнікам

Личности

У 2014 годзе зацверджаны нагрудны знак выдатнасці трох ступеняў “За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы”. Ім узнагароджваюцца работнікі, якія адпрацавалі не менш за 20, 25 і 30 гадоў і вызначаюцца высокім прафесіяналізмам, узорным выкананнем службовых абавязкаў, вялікім асабістым укладам ва ўстойлівую работу  калектываў.

У Варапаеўскай дыстанцыі пуці нагрудным знакам трэцяй ступені першым узнагароджаны брыгадзір Лынтупскага акалодка Васілій Мікалаевіч Башаў, працоўны стаж якога на чыгунцы больш за 30 гадоў.

Па выніках работы за другое паўгоддзе 2014 года Падзяка начальніка Беларускай чыгункі аб’яўлена брыгадзіру Андрэю Аляксандравічу Матусевічу, а фотаздымак дарожнага майстра Уладзіміра Мікалаевіча Хілько занесены на Дошку гонару Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.