За праяўленую мужнасць

Местная власть

першы намеснік старшыні райвыканкама Антон Валер’евіч Чарвінскі ўручае ўзнагароду Уладзіміру Алегавічу Долману.

Наша газета ўжо расказвала пра  здарэнне,  якое адбылося 26 снежня мінулага года на 86-ым кіламетры аўтадарогі Браслаў—Паставы—Мядзел. На адным з яе ўчасткаў  аўтамашына з’ехала ў кювет, перакулілася і аказалася ў вадаёме. У ледзяны палон трапілі вадзіцель і трое пасажыраў, двое з якіх былі дзеці 2010 і 2014 гадоў нараджэння. Першым на дапамогу пацярпелым кінуўся вадзіцель ПВУП “Пастаўскі мэблевы цэнтр” Алег Леанідавіч Лосік, які праязджаў міма. Хутка да яго далучыўся вадзіцель АБП “Рассвет Пастаўскі” Уладзімір Алегавіч  Долман, дапамагалі іншыя грамадзяне. Пацярпелых выратавалі, трагедыю ўдалося прадухіліць.

Алег Леанідавіч і Уладзімір Алегавіч лічаць, што нічога гераічнага ў іх учынках няма. Але гэта не так. Аказваючы дапамогу незнаёмым людзям, якія трапілі ў бяду, яны рызыкавалі ўласным здароўем, праявілі сапраўдную мужнасць. Па прадстаўленні раённага аддзела ўнутраных спраў А. Л. Лосік і У. А. Долман  за выратаванне людзей, актыўную грама­дзянскую пазіцыю ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.