Адбылася сесія раённага Савета

Местная власть

У чацвер, 5 лютага, адбылася чарговая, 11-ая, сесія раённага Савета дэпутатаў. З дакладам па першым пытанні “Аб рабоце мясцовых Саветаў дэпутатаў, органаў выканаўчай улады ў вырашэнні сацыяльна значных пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва раёна і выканання патрабаванняў Дырэктывы №2 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года”, вынесеным на парадак дня, выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў. Судакладчык — кіраўнік спраў райвыканкама Г. Ф. Літвіновіч — расказала аб рабоце са зваротамі грамадзян. У абмеркаванні пытання прынялі ўдзел начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва С. С. Шамовіч і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама М. П. Нагановіч.

Аб рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў раёне далажыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. М. Чаплінская. Затым слова ўзялі першы сакратар райкама ГА “БРСМ” І. А. Каралёва, намеснік дырэктара прафтэхкаледжа Н. А. Шылько, дырэктар Варапаеўскай СШ В. М. Жук і старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ В. А. Лушчык.

На сесіі таксама разгледжаны пытанні “Аб унясенні змяненняў у рашэнне Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў ад 21 лістапада 2014 года “Аб асобных пытаннях падаткаабкладання” і “Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні раённага бюджэту за 2014 год”, па якіх далажыла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Л. М. Шэцка.

Па ўсіх абмеркаваных пытаннях прыняты рашэнні.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.