Атрымаюць медалі да свята


Каля 160 юбілейных медалёў “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.” будуць уручаны на Пастаўшчыне ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, ваеннаслужачым Узброеных Сіл краіны, работнікам дзяржаўных органаў, а таксама асобам, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейнай даце. Уручэнне медалёў у раёне пачнецца 16 сакавіка. У ім прымуць удзел прадстаўнікі райваенкамата, раённага і сельскіх выканаўчых камітэтаў і грамадскіх арганізацый. Да многіх узнагароджаных яны прыедуць з гэтай нагоды на дом.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.