Багацей, Пастаўшчына!

Местная власть

На мінулым тыдні ў абласным цэнтры адбылося ўшаноўванне лаўрэатаў звання «Чалавек года Віцебшчыны-2014». Сярод ста ўганараваных было і чацвёра пастаўчан — Часлаў Зыфрыдавіч Мукель, Рышард Уладзіслававіч Пецюлевіч, Дзіяна Іванаўна Пякарская і Галіна Анатольеўна Зямчонак. Фота Іны СНЯЖКОВАЙ.

Паважаныя пастаўчане! Шчыра віншую вас з 75-годдзем утварэння раёна!

Ваш рэгіён — адзін з буйнейшых сельскагаспадарчых раёнаў Віцебскай вобласці з развітай прамысловасцю, арыентаванай на перапрацоўку мясцовай сыравіны і вытворчасць прадуктаў харчавання.

На вашай зямлі нарадзіліся Героі Савецкага Саюза Фёдар Маркаў і Ганна Маслоўская, Героі Сацыялістычнай Працы Алег Валодзька і Васіль Асяненка, Герой Расійскай Федэрацыі лётчык-выпрабавальнік Аляксандр Раеўскі. У фальварку Кара­лінова жыў і тварыў сусветна вядомы мастак Альфрэд Ромер.

Працаўнікі раёна ўносяць значны ўклад у эканоміку і сацыяльнае развіццё Прыдзвінскага краю. Тавары з маркай пастаўскіх вытворцаў сёння пастаўляюцца больш чым у 20 краін свету. За 2014 год раён забяспечыў прырост па асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця. Працягваецца работа па мадэрнізацыі льнозавода, будаўніцтве другой чаргі робатызаванай фермы ў акцыянерным таварыстве “Навасёлкі-Лучай”, развіваецца дрэваапрацоўка.

Галоўным культурным брэндам Пастаўскага раёна з’яўляецца Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, які праводзіцца з 1992 года.

Краем блакітных азёр называюць Пастаўшчыну за яе ўнікальны ўзгоркава-азёрны прыродны ландшафт. У раёне 12 гістарычных паркаў, 28 заказ­нікаў і ахоўваемых дзяржавай помнікаў прыроды, 19 помнікаў архітэктуры і культуры, 5 палацава-паркавых ансамбляў. Захаваць спадчыну — наш абавязак.

Няхай квітнее, мацнее і багацее пастаўскі край! Ад усёй душы жадаю жыхарам раёна здароўя, шчасця, міру і дабрабыту!

З павагай,

Мікалай ШАРСТНЁЎ, старшыня

Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

 

Паважаныя жыхары Пастаўшчыны!

Сардэчна віншуем вас з 75-годдзем з дня ўтварэння раёна! Няпросты шлях пройдзены за гэты час — выпрабаванні ў гады Вялікай Айчыннай вайны, нястомная праца па аднаўленні разбуранай гаспадаркі, далейшым развіцці эканамічнага патэнцыялу рэгіёна, павышэнні жыццёвага ўзроўню і забеспячэнні сацыяльнай абароненасці насельніцтва. Жыхары раёна годна вытрымалі іх і сёння могуць ганарыцца сваімі здабыткамі.

Выказваем шчырую ўдзячнасць ветэранам вайны і працы, кіраўні­кам працоўных калектываў, усім, хто ўносіць асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Пастаўшчыны.

Шчыра жадаем вам, дарагія землякі, захаваць і прымножыць добрыя стваральныя традыцыі і ўзбагаціць іх новымі дасягненнямі. Няхай збудуцца ўсе вашы спадзяванні, родная зямля радуе высокімі ўраджаямі, а над ёй заўсёды будзе мірнае неба. Здароўя, дабрабыту, аптымізму, шчасця кожнаму жыхару раёна.

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.