XVIII Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” адбудзецца ў Паставах 13—14 чэрвеня. Пра гэта рэдакцыі райгазеты паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, дадаўшы, што сёлета свята пройдзе пад эгідай Года моладзі. А гэта ўнясе пэўныя карэктывы ў праграму фестывальных мерапрыемстваў. Якія менавіта карэктывы — стане вядома пазней. Пакуль жа рыхтуюцца запрашэнні будучым удзельнікам і гасцям музычнага форуму, сярод якіх калектывы з Расіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы і іншых краін.