Выйшла кніга пра пастаўскую Швейцарыю


Літаральна на днях у Пастаўскай друкарні выйшла ў свет чарговая кніга нашага земляка, члена Саюза пісь­меннікаў Беларусі і Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства, настаўніка геаграфіі і астраноміі гімназіі Ігара Міхайлавіча Пракаповіча “Спор­скі край: вёска Вялікія Споры і яе ваколіцы”.

У кнізе — а яна стала 23-яй выда­дзенай аўтарам краязнаўчай працай — распавядаецца пра прыроду, гісторыю і адметныя мясціны аднаго з найпрыгажэйшых куточкаў паўночна-заходняй Беларусі, які з-за свайго рэльефу часта называюць пастаўскай Швейцарыяй. Расказ пра яго ахоплівае вялізны прамежак часу — ад глыбокай старажытнасці, калі на гэтых землях з’явіліся першыя стаянкі людзей, да нашых дзён, закранаючы асноўныя гістарычныя вехі. У выданні падрабязна апісваюцца археалагічная спадчына спорскага краю, будова яго зямных нетраў, клімат, рэкі і азёры, расліннасць і жывёльны свет, тлумачыцца паходжанне многіх геаграфічных назваў. Асобны раздзел прысвечаны турыстычным магчымасцям краю.

Кніга будзе карыснай для ўсіх, хто цікавіцца роднымі мясцінамі, любіць падарожнічаць сцяжынкамі Бацькаўшчыны. Глыбей пазнаёміцца з яе зместам можна на прэзентацыі, якую І. М. Пракаповіч правядзе ў нядзелю, 22 лютага, у раённай бібліятэцы. Пачатак у 14.00. Прыходзьце!



1 комментарий по теме “Выйшла кніга пра пастаўскую Швейцарыю

  1. Выдатная кніга! Малайчына аўтар! Сапраўдны прафесіянал!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.