Пастаўчане прынялі ўдзел у “Віцебскай лыжні”

Спорт

У мінулую суботу ва ўрочышчы Вараб’ёвы Горы ў Гарадку прайшлі культурна-спартыўныя святы “Віцебская лыжня” і “Масленічны разгуляй”, у якіх  удзельнічала каля 800 лыжнікаў. Нашу каманду ў колькасці 20 чалавек узначальваў старшыня райвыканкама В. С. Гутараў. Пастаўчане хаця і не ўвайшлі ў лік прызёраў, але выступілі годна. Сярод 19 сельскіх раёнаў Прыдзвінскага краю Антон Чарвінскі, Юрый Кісялёў, Мікалай Яльчык, Лілія Рымша паказалі восьмы вынік у эстафеце. Упартую барацьбу на лыжні вялі каманды сярэдніх школ і прафтэхустаноў. Ад нашага раёна за іх выступалі вучні Андрэй Ластоўскі, Раман Матоніс, Вікторыя Дзеравянка, Карына Бушманава і навучэнцы прафтэхкаледжа Аляксей Падгайскі, Яўгеній Лубко, Дзіяна Катовіч і Надзея Ждановіч. Сярод лыжнікаў, якія абаранялі гонар спартыўных клубаў і цэнтраў, вызначыліся Юрый Трафімаў і Валянціна Куніцкая.

Удала выступілі прадстаўнікі пастаўскай каманды ў іншых спартыўных спаборніцтвах. Іван Троцкі заняў трэцяе месца ў гульнях па шашках. Дзмітрый Крупадзёраў стаў трэцім сярод шахматыстаў, а  Віктар Шастакоў заняў чацвёртае месца.

Старшыня райвыканкама В. С. Гутараў падзякаваў усім спартсменам зборнай каманды і адзначыў, што такія мерапрыемствы будуць праводзіцца і на Пастаўшчыне.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.