Патрабавальная і аб’ектыўная


В. А. Клачкова (трэцяя злева) з першай жанчынай-касманаўтам Валянцінай Церашковай (у цэнтры).

З 1970 па 1978 год  нашым раёнам  кіравала Валянціна Аляксееўна Клачкова —  была першым сакратаром райкама партыі, да гэтага пэўны час узначальвала раённы выканаўчы камітэт. На Пастаўшчыне яна пакінула добры след.

Валянціна Аляксееўна была аўтарытэтным кіраўніком, узорам прыстойных адносін да людзей. Патрабавальная, але аб’ектыўная, мудрая і добрая, яна запомнілася пастаўчанам сваёй душэўнасцю і мудрасцю. Нягледзячы на адказную пасаду і пастаянную занятасць, была простай, заўсёды знаходзіла час для сустрэч у працоўных калектывах, у полі.

З кіраўніком раёна заўсёды можна было пагаварыць адкрыта і шчыра. Валянціна Аляксееўна ніколі не прымала паспешных рашэнняў, прыслухоўвалася да думкі іншых і магла пайсці на кампраміс. Яна была чалавекам слова.

У 1978 годзе В. А. Клачкову перавялі на пасаду першага намесніка старшыні Белкаапсаюза. На грамадскіх пачатках з’яўлялася намеснікам старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР, членам ЦК КПБ, дэлегатам ХХV з’езда КПСС. Праца Валянціны Аляксееўны адзначана ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак  Пашаны” і іншымі ўзнагародамі.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.