Разгледжаны вынікі, вызначаны задачы

Местная власть

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камі­тэта, якое вёў яго старшыня В. С. Гутараў, разгле­джаны вынікі работы народнагаспадарчага комплексу, выканання бюджэту, фінансавага стану арганізацый раёна ў 2014 годзе і вызначаны задачы на 2015-ы. З інфармацыямі па вынесеных на парадак дня пытаннях выступілі начальнік аддзела эканомікі райвыканкама П. Т. Казакевіч і першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і  харчавання райвыканкама А. В. Чарвінскі.

На пасяджэнні адзначалася, што ў выніку сумеснай работы выканкама, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёнам забяспечаны значны прырост па асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця. У той жа час на шэрагу праблемных прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах не ўдалося карэнным чынам змяніць сітуацыю, забяспечыць рост вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі.

Райвыканкам даў прынцыповую ацэнку рабоце кадраў, вызначыў асноўныя кірункі дзейнасці ў 2015 годзе ва ўсіх галінах эканамічнай і сацыяльнай сфер, шляхі ажыццяўлення намечанага. У ліку першачарговых задач — выкананне ў першым квартале прагнозных паказчыкаў, устаноўленых распара­джэннем старшыні райвыканкама; стабілізацыя фінансава-эканамічнага становішча і выхад усіх суб’­ектаў гаспадарання на прыбытковую работу;  свое­часовыя разлікі за спажываемыя энергарэсурсы;  пералічэнне плацяжоў у раённы бюджэт, выплата заработнай платы.

На пасяджэнні райвыканкама прысутнічаў і выступіў намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь П. А. Мамановіч.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.