Спонсар — «Беларусбанк»


У радзільным аддзяленні Пастаўскай ЦРБ устаноўлены новы апарат для маніторынгу цяжарных жанчын.

— Ва ўмовах самага аддаленага ад абласнога цэнтра раёна, дзе медыцынская дапамога максімальна павінна аказвацца на месцы, вельмі важна, каб абсталяванне адпавядала сучасным патрабаванням, — заўважае галоўны ўрач установы У. М. Чакавы. — Вось таму, калі старшыня праўлення ААБ “Беларусбанк” С. В. Пісарык падчас наведвання Пастаў восенню знаёміўся з работай цэнтральнай раённай бальніцы, мы і папрасілі яго аказаць спонсарскую дапамогу для набыцця фетаманітора.

Просьба была задаволена. Апарат коштам каля 150 млн рублёў устаноўлены ў снежні. Спецыялісты аддзялення актыўна выкарыстоўваюць яго ў сваёй рабоце. Дарэчы, за студзень 2015 года на свет тут з’явіліся ўжо 22 немаўляці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.