Трагедыя на дарозе


31 студзеня ў 12 гадзін 40 хвілін на адным з нерэгулюемых пешаходных пераходаў у Паставах адбылося страшнае ДТЗ. На выездзе з плошчы Леніна на вуліцу Ленінскую аўтамабіль “Форд-Эскорт” пад кіраваннем жыхара райцэнтра здзейсніў наезд на 52-гадовую пастаўчанку, якая выйшла на праезную частку дарогі ў непасрэднай блізкасці ад аўто. Ад удару жанчына ўпала на асфальт і атрымала адкрытую чэрапна-мазгавую траўму. Давезці яе ў бальніцу медыкі не паспелі: пацярпелая памерла ў машыне хуткай дапамогі.

Што датычыць вадзіцеля “Форда”, ён на момант здзяйснення ДТЗ быў цвярозы.  Узбуджана крымінальная справа, праводзіцца праверка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.