Упадабалі “Родны кут”


Пераможцы акцыі "Лепшы пакупнік"

Па выніках за 2014 год сярод гарадскіх магазінаў райспажыўтаварыства першае месца заняў магазін №24  “Родны кут”. На раённым свяце перадавікоў  яго загадчыцы Марыне Давідзюк быў уручаны пераходны вымпел райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. А напярэдадні адбылася ўрачыстасць у самім калектыве: тут ушаноўвалі лепшых пакупнікоў.

Адкрыццё ўніверсама  па вуліцы Савецкай у Паставах адбылося летась, у  сярэдзіне студзеня.  Час паказаў, што новае гандлёвае прадпрыемства стала папулярным і запатрабаваным. Яго рознічны тавараабарот склаў за год 23,6 мільярда рублёў, сярэднямесячная нагрузка на аднаго прадаўца – 123,3 мільёна рублёў  пры планавай 94 мільёны. Універсам упадабалі як  гараджане, так і жыхары бліжэйшых населеных пунктаў. Больш за 260  чалавек з’яўляюцца ўладальнікамі дысконтных картачак, пры пакупцы тавараў маюць пэўныя скідкі.

Вітаючы самых актыўных пакупнікоў, дырэктар філіяла “Каапгандаль №2” Маргарыта Скраб­левіч падзякавала ўсім, хто выбраў  месцам пакупкі харчовых тавараў менавіта “Родны кут”. Прасторная гандлёвая зала, прадуманая выкладка і даступнасць тавараў, 20% з якіх рэалізуецца па акцыях, пастаяннае вывучэнне попыту пакупнікоў – вось складальнікі, якія прыцягваюць лю­дзей ва ўніверсам. Яны ведаюць, што тут пастаянна ёсць у продажы па ніжэйшых цэнах алей, бакалея, кандытарскія і каўбасныя вырабы, мясныя кансервы, іншыя тавары паўсядзённага попыту. Прыцягваюць увагу фірменныя секцыі  Віцебскага лікёра-гарэлачнага завода і кандытарскай фабрыкі “Камунарка”. Не дзіўна, што продаж вырабаў апошняй ва ўніверсаме ў паўтара раза вышэйшы, чым у іншых буйных магазінах горада.

З першага дня  праводзіцца акцыя “Лепшы пакупнік”. Вынікі першага яе этапа былі падве­дзены ў жніўні. Цяпер вызначаны пераможцы за другое паўгоддзе мінулага года. Уладальнікамі кавамолкі, кававарак і сімвалічных “залатых” медалёў сталі 29 чалавек — тыя,  хто купіў тавараў на суму ад 10 да 25 млн рублёў.

Дырэктар філіяла Маргарыта Скраблевіч віншуе А. С. Борыс, якая ў другім паўгоддзі купіла тавараў на самую вялікую суму.

Першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства па гандлі Ганна Сянько звярнула ўвагу на той факт, што калектыў універсама “Родны кут”  усяго за год выйшаў на высокі ўзровень работы. На яго долю ў агульным аб’ёме сістэмы прыпадае больш за 12% рознічнага тавараабароту. У гэтым несумненная заслуга загадчыцы і ўсіх прадаўцоў магазіна.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.