Узраслі дзіцячыя дапамогі

Общество

У Беларусі з лютага бягучага года ўзрастаюць дзіцячыя дапамогі, паведамілі ў аддзеле народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Пастановай міністэрства зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), які з 1 лютага па 30 красавіка 2015 года ў разліку на месяц складае Br1 млн 428 тыс. 100. Гэта на 2,3 працэнта перавышае нарматыў, які дзейнічае з 1 лістапада 2014 года па 31 сту­дзеня 2015 года. Адпаведна, на 2,3 працэнта ўзрастуць памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) складзе з лютага бягучага года Br14 млн 281 тыс., пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) — Br19 млн 993 тыс. 400. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, — Br1 млн 428 тыс. 100 (100 працэнтаў БПМ).

Штомесячная дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70 працэнтаў БПМ) з лютага складае Br999 тыс. 700, на іншых дзяцей у сям’і (50 працэнтаў БПМ) — Br714 тыс. 50. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інвалі­да ва ўзросце да 18 гадоў (100 працэнтаў БПМ) складае Br1 млн 428 тыс. 100; штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, (70 працэнтаў БПМ) — Br999 тыс. 700.

Нагадаем, у адпаведнасці з новай рэдакцыяй Закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей», з 1 студзеня 2013 года памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і. На першае дзіця ён складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работні­каў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей — 40 працэнтаў. Дапамога на дзіця-інваліда назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння дзяцей у сям’і.

Для разліку памеру гэтага віду дапамогі з 1 лютага па 30 красавіка бягучага года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за чацвёрты квартал 2014 года ў памеры Br6 млн 460 тыс. 634. Такім чынам, з лютага па красавік памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае на першае дзіця  Br2 млн 261 тыс. 200, на другое і наступных  — Br2 млн 584 тыс. 300, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў — Br2 млн 907 тыс. 300.

Грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення або з правам на адсяленне, дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 працэнтаў да ўстаноўленага законам.

БелТА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.