Змяняецца рэжым работы пункта спрошчанага пропуску “Лынтупы”


З 1 сакавіка па ініцыятыве Літоўскай Рэспублікі ў сувязі з невялікім патокам грамадзян, якія перасякаюць Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, змяняецца рэжым работы пункта спрошчанага пропуску “Лынтупы”, які бу­дзе адкрывацца на адну гадзіну пазней і працаваць з 9.00 да 20.00 у пятніцу, суботу і нядзелю. Праз гэты пункт ажыццяўляецца спрошчаны пропуск грамадзян, што пастаянна пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі. Пры сабе трэба мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 (01592) 9-33-01 (кругласутачна), 8 (01592) 3-00-80 (у рабочы час).

А. КОЛАБАЎ, памочнік начальніка

Смаргонскай пагранічнай

 групы па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.