2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Местная власть

Паважаныя жыхары Пастаўшчыны!

Віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Нашы народы звязваюць шматвекавыя сувязі, кроўная і духоўная еднасць, агульныя выпрабаванні і перамогі. У календары расіян і беларусаў гэта свята з’явілася дзевятнаццаць гадоў таму. Яно сімвалізавала пачатак новага этапа збліжэння дзвюх дзяржаў — Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, якое ўвянчалася стварэннем Саюзнай дзяржавы.

Многае ўжо зроблена, рэалізуюцца міждзяржаўныя эканамічныя і культурныя праграмы, развіваюцца гандаль, супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы, ідзе работа над навуковымі і інавацыйнымі праектамі.

Сёння нас радняць агульная гісторыя, культура і, самае галоўнае, — шчырае імкненне да аб’яднання намаганняў і магчымасцей з мэтай устойлівага сацыяльна-эканамічнага прагрэсу.

Жадаю жыхарам раёна, расійскім сябрам і партнёрам поспехаў у стваральнай працы, здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай рэалізуюцца самыя смелыя планы, а ў нашым агульным беларуска-расійскім доме пануюць мір і згода.

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага

 выканаўчага камітэта.

Паважаныя жыхары Пастаўшчыны!

Віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Дагавор аб супольнасці паміж дзвюма брацкімі дзяржавамі, заключаны 2 красавіка 1996 года, стаў зыходнай кропкай у стварэнні трывалага расійска-беларускага саюзу. Мы ганарымся тым, што першым дзяржаўным дзеячам, які заявіў пра неабходнасць інтэграцыі і зрабіў рашучыя крокі ў гэтым кірунку, быў наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Вядома, працэс інтэграцыі вельмі няпросты, але на гэтым шляху ў нас ёсць паспяховыя справы і важныя вехі. Дзякуючы палітычнай волі кіраўнікоў Беларусі, Расіі ў нашых дзяржаў сёння ёсць перспектыва стварэння адзінай эканамічнай, ваеннай, юрыдычнай, валютнай, гуманітарнай, культурнай прасторы, што зробіць саюзнікаў яшчэ мацнейшымі. Беларуска-ра­сійскія адносіны прайшлі  выпрабаванне часам, праверку на крутых паваротах гісторыі. Раўнапраўе, узаемапавага, дружба і ўлік інтарэсаў адно аднаго — вось тыя асноўныя прынцыпы, на якіх будуецца двухбаковае доўгатэрміновае супрацоўніцтва.

Дарагія сябры! Дазвольце ад усёй душы пажадаць вам  шчасця, моцнага здароўя і аптымізму. Няхай на нашай зямлі пануюць мір і дабрабыт.

М. МОРХАТ,  дэпутат  Палаты   прадстаўнікоў

 Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.