22 сакавіка — Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Местная власть

Вялікі ўклад ва ўпрыгажэнне горада ўносяць кветкаводы УП ЖКГ Іна Скурко, Вольга Гайдукевіч, Марына Кароль, Ірына Купрэвіч, Ірына Загорская і падсобная рабочая Вольга Навалоцкая. Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна! Сардэчна віншую вас з прафесійным святам!

Ваша дзейнасць з’яўляецца вельмі важнай у сацыяльнай сферы. Заўсёды запатрабаваныя паслугі, што робяць быт больш лёгкім, эканомяць час. Вы пастаянна забяспечваеце цяпло і камфорт у дамах, школах, бальніцах, чысціню і парадак на вуліцах, ствараеце прыгажосць.

Своечасовыя і якасныя паслугі насельніцтву, уважлівыя адносіны да чалавека, яго праблем, сярод якіх няма дробязных, — вашы першарадныя задачы. І ад іх вырашэння залежаць настрой людзей, іх упэўненасць у заўтрашнім дні.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, поспехаў у працы, рэалізацыі ўсіх намечаных планаў і задум.

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага

 выканаўчага камітэта.