Адзначаны на вобласці

Личности

Удзельніцы тэатра моды “Наш стыль”

Ужо ў трэці раз у Беларусі праводзіцца рэспубліканскі агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Дзень добры, свет!”, які ладзіцца адзін раз у два гады і мае пэўную тэматыку. Сёлетні агляд-конкурс прысвячаўся 70-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Разам з іншымі школьнікамі з усёй Беларусі ўдзел у ім прынялі навучэнцы, якія займаюцца ў Пастаўскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі.

Па словах метадыста мастацкага профілю названай установы дадатковай адукацыі А. В. Малькевіч, рыхтавацца да такога важнага мерапрыемства яны пачалі яшчэ год назад і выступілі ва ўсіх намінацыях, прадставіўшы на суд журы як работы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, вакальныя і танцавальныя нумары, так і майстэрства валодання мастацкім словам і канферансу, а таксама свой тэатр моды. Усяго на абласны этап агляду-конкурсу, які праходзіў 27 студзеня ў Наваполацку, ездзіў 31 навучэнец. І частка іх пасля падвядзення вынікаў (а гэта адбылося праз месяц) была ўдастоена дыпломаў.

Журы адзначыла ўсе работы аб’яднання па інтарэсах “Саламяная фантазія”, якім кіруе Т. А. Дзегцярук, і ўзнагародзіла яго дыпломам першай ступені. Такой жа ўзнагароды ўдастоена работа Працук Івоны, якая займаецца ў аб’яднанні па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” (педагог В. А. Пякарская). Дыпломамі трэцяй ступені адзначаны тэатр моды “Наш стыль” (кіраўнікі Т. А. Дзегцярук і І. А. Багушэвіч) і вядучыя канцэртнай праграмы РЦДМ Лізавета Галаўко і Уладзіслаў Кузьміч.

Лепшыя работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пастаўчан былі адпраўлены на рэспубліканскі этап агляду-конкурсу, вынікі якога павінны быць падведзены літаральна на днях. Будзем спадзявацца, што і там нас чакаюць узнагароды.

Алена ШАПАВАЛАВА. Фота А. МАЛЬКЕВІЧ.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.